За гэты трэк хлопцу пагражае крымінальная адказнасць за "абразу Лукашэнкі"

За гэты трэк хлопцу пагражае крымінальная адказнасць за "абразу Лукашэнкі"

Стала вядома, за які трэк пагражае крымінальная адказнасць 22-гадоваму жыхару Добрушскага раёна. Нядаўна яго затрымалі супрацоўнікі  гомельскага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК. Летам 2020-га хлопец напісаў і выканаў песню, у тэксце якой знайшлі абразы на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Якія менавіта, не ўдакладнялася. Цяпер жа высветлілася, што ж спяваў пратэстовец.

Між іншым, яго абурыла, што Лукашэнка "Сярожу пасадзіў". Відавочна, што гаворка пра Сяргея Ціханоўскага, які ўжо год знаходзіцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі