За год афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі вырасла амаль удвая
На канец красавіка ў краіне было зафіксавана 43 400 беспрацоўных.
Напрыканцы красавіка ў Беларусі было афіцыйна зарэгістравана 43 400 беспрацоўных. Такую лічбу падае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Гэта ў 1,9 раза больш, чым на канец красавіка 2014 года, і на 11,2% больш, чым на канец сакавіка 2015 года, адзначае БелаПАН.
На канец красавіка 2015 года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Год таму гэтая лічба складала 0,5%.
Паводле звестак Белстата, у красавіку 2015-га ў эканоміцы было занята 4 млн 445,5 тысяч чалавек.
Значны рост афіцыйнага беспрацоўя эксперты звязваюць з дэкрэтам №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" (так званы дэкрэт аб "дармаедах").
Фота — fraza.ua