За год Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком ківі ў Расію
За год, які ў Расіі дзейнічае харчовае эмбарга на заходнія прадукты, Беларусь больш чым у два разы павялічыла пастаўкі садавіны. Пра гэта паведамляе даклад экспертаў партала FruitNews.
Паводле ацэнак аўтараў дакладу, за год дзеяння расійскага эмбарга Беларусь завезла Расію 672,1 тыс. тон садавіны, хаця за год да таго пастаўкі садавіны складалі 325,1 тыс. тон. У прыватнасці, пастаўкі грушаў павялічыліся амаль у тры разы разы — да 96 тыс. тон; яблыкаў — на 96% (337 тыс. тон); цытрусавых — на 60% (да 27 тыс. тон).
Ківі ў Беларусі не растуць, але наша краіна выйшла на першае месца па пастаўках гэтай садавіны ў Расію. Іх прырост склаў 151% пры аб'ёме 10 тыс. тон. Агулам Расія імпартавала 53 тыс. тон ківі.
Па словах гендырэктара FruitNews Ірыны Козій, якія перадае РБК, акрамя Беларусі пасля ўвядзення расійскага эмбарга значна павялічылі аб'ёмы паставак садавіны Турцыя і Сербія.
Фота: Lori