За красавік ЗВР Беларусі выраслі амаль на 190 мільёнаў долараў

За красавік ЗВР Беларусі выраслі амаль на 190 мільёнаў долараў

Па стане на 1 траўня міжнародныя золатавалютныя рэзервы Беларусь склалі 7 761,1 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За красавік ЗВР выраслі на 189,4 мільёна долараў (2,5%). У сакавіку, дарэчы, яны паменшалі на 692,9 мільёна долараў (8,4%). Такім чынам, да даваеннага ўзроўню ЗВР яшчэ не вярнуліся.

За красавік урад выплаціў па пазыках каля 70 мільёнаў долараў. Таксама Нацбанк заяўляе, што росту ЗВР перашкодзіла "пераацэнка манетарнага золата і спецыяльных правоў запазычання Міжнароднага  валютнага фонду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі