За “Кубак Крамля” пазмагаюцца тры беларускія тэнісісткі
Тры беларускія тэнісісткі стартуюць на “Кубку Крамля”. З кваліфікацыі пачнуць турнір Кацярына Дзегалевіч (168-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і Таццяна Пучак (249). Вольга Гаварцова трапіла адразу ў асноўную сетку. У першым раўндзе яна згуляе супраць уладальніцы “уайлд кард” Ксеніі Пярвак (124) з Расіі. Першая ракетка Беларусі Вікторыя Азаренко (8) ад удзелу ў “Кубку Крамля” адмовілася, бо будзе рыхтавацца да выніковага турніру сезону ў Досе.
Матчы асноўнай сеткі 20-га па ліку “Кубку Крамля” стартуюць 19 кастрычніка, паведамляе інтэрнэт-выданне "Белорусские новости".
Матчы асноўнай сеткі 20-га па ліку “Кубку Крамля” стартуюць 19 кастрычніка, паведамляе інтэрнэт-выданне "Белорусские новости".