За месяц пратэстаў у Венесуэле загінула ўжо 37 чалавек

За месяц пратэстаў у Венесуэле загінула ўжо 37 чалавек

За месяц пратэстаў у Венесуэле загінула ўжо 37 чалавек. Апошняя ахвяра была 6 траўня, калі на вуліцах зноў адбыліся сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй. З пачатку красавіка падчас акцыяў пацярпелі таксама 717 чалавек, з некалькіх сотняў арыштаваных апазіцыянераў у турмах застаюцца 152, паведамляе ВВС.

Нагодай для пратэстаў стала рашэнне прэзідэнта Нікаласа Мадура склікаць новы парламент, які заменіць цяперашнюю Нацыянальную асамблею і будзе мець паўнамоцтвы па змяненні канстытуцыі краіны.

Мадура заяўляе, што новая канстытуцыя патрэбная, каб перадухіліць замежную змову супраць яго кіравання.

У ЗША лічаць гэтую прапанову спробай утрымацца ля ўлады, а ўрад Бразіліі называе дзеянні Мадура пераваротам.

У цяперашняй Нацыянальнай асамблеі большасць месцаў належыць апазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі