За "небяспечныя" БЧБ-сцягі і карыкатуру на двух гамельчукоў пачалі "крыміналку"

За "небяспечныя" БЧБ-сцягі і карыкатуру на двух гамельчукоў пачалі "крыміналку"

На двух гамельчукоў пачалі крымінальную справу за хуліганства, паведамляе прэс-служба МУС. Нагодай сталі ўсталяваныя бел-чырвона-белыя сцягі і карыкатура.

Паведамляецца, што ў панядзелак, 16 лістапада, міліцэйскі патруль заўважыў бел-чырвона-белы сцяг, усталяваны на рагу Усходняга абыходу і вуліцы Галавацкага. Каля тронкі сцяга ляжала каробка з надпісам "Не адчыняць". 

Міліцыянты выклікалі на месца здарэння сапёрна-піратэхнічную групу. Выявілася, што ў каробцы былі два падшыпнікі і раздрукаваная карыкатура.

Зранку 17 лістапада аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі двух гамельчукоў, якія ўсталявалі сцяг. Гэта маладыя людзі 31 і 26 гадоў. На відэа затрымання бачна, як аднаго з іх валяць на зямлю і чапляюць кайданкі на рукі за спінай.

Затрыманых змясцілі ў ІЧУ і пачалі на іх крымінальную справу за хуліганства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі