За першы тэрмін Лукашэнкі адмянілі 10 банкнот, за апошні — тры

З першага ліпеня 2015 года ў Беларусі вывелі з абароту банкноту 50 рублёў. А якія яшчэ грошы мы страцілі за гады незалежнасці?

У 1992 годзе ў Беларусі з’явіліся ўласныя грошы з выявамі жывёл. У 2001 годзе пасля дэнамінацыі, калі прыбралі тры нулі, банкноты 50 капеек, 1 рубель, 3 рублі, 5 рублёў, 10, 25, 50, 100, 200 і 500 рублёў сталі непатрэбнымі, і іх вывелі з абароту. 

Купюры з жывёламі зніклі, але і сёння многія па звычцы называюць беларускія грошы “зайчыкі” ці “белкі”, якія былі на адным рублі і 50 капейках, праўда, капейкі ў нас былі папяровыя.

З астатніх грошай проста прыбралі тры нулі, але іх выгляд амаль не змяніўся.

Новыя купюры без нулёў з’явіліся 1 студзеня 2000 года, разам з імі ў абарот выйшла зусім новая — 10 рублёў (да дэнамінацыі не было 10 тысяч).

Але яны пачалі хутка знікаць: 1 студзеня 2004 года не стала рубля, 1 ліпеня 2005 прыбралі 5 рублёў. Потым доўгі час купюры не знікалі. Наступны раз з абароту вывелі 10 і 20 рублёў — 1 сакавіка 2013 года.

Атрымліваецца, што толькі падчас трэцяга тэрміна Аляксандра Лукашэнкі банкноты не выводзілі з абароту. Найбольш купюр знікла у 2001 годзе — 10, 2 падчас другога прэзідэнцкага тэрміна і 3 — падчас чацвёртага.

За ўвесь час акрамя крэпасці ў Брэсце не стала вавёркі, труса, баброў, ваўкоў, рысі з рысянём, лася, мядзведзя, зубра, Прывакзальнай плошчы ў Мінску, плошчы Перамогі, Акадэміі навук, Траецкага прадмесця, старога будынка Нацыянальнай бібліятэкі і Нацыянальнага банка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі