За віцяблянамі, якія ўшаноўвалі памяць Уладзіміра Караткевіча, сачыла міліцыя

За віцяблянамі, якія ўшаноўвалі памяць Уладзіміра Караткевіча, сачыла міліцыя

Жыхары Віцебска адзначылі 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. 26 лістапада каля яго помніка сабраліся сябры ТБМ і прыхільнікі творчасці пісьменніка. 

Як піша TUT.by, да помніка ўсклалі белыя і чырвоныя кветкі. Некаторыя букеты былі перавязаныя БЧБ-стужкамі.

У сваім выступе кіраўнік абласной арганізацыі ТБМ Іосіф Навумчык згадаў, што асабіста ведаў Уладзіміра Караткевіча. На яго думку, некаторыя цытаты класіка і сёння гучаць вельмі актуальна. Напрклад, ён працытаваў эпізод пра хвалю арыштаў з рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні":

"Цэлыя дні варта хадзіла па дамах, вышукваючы крамолу, хапала людзей і цягнула ў вялікую судную залу… Прысуды выносілі пачкамі, не дужа разбіраючыся, што там да чаго… Лютавалі, падаючы хлуслівыя даносы, віжы і сокі. І таму па горадзе кацілася лавіна арыштаў. Забіралі бацькоў у дзяцей і дзяцей у бацькоў, мужа — ад улюбёнай жонкі, хлопца — ад каханай. Уся Гародня не спала па начах. Людзі ляжалі і глядзелі бяссоннымі вачыма ў цемру. Пружына хлуслівага даносу магла ўдарыць кожнага ў кожную хвіліну".

Прысутныя прачыталі таксама вершы Караткевіча, а Марына Булатоўская праспявала народную песню "Ой, сівы конь бяжыць".

Увесь час, пакуль віцябляне ўшаноўвалі памяць пісьменніка, за імі сачылі супрацоўнікі міліцыі і здымалі ўсё на відэакамеру.

За віцяблянамі, якія ўшаноўвалі памяць Уладзіміра Караткевіча, сачыла міліцыя
Так у Віцебску адзначылі 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча / TUT.by
За віцяблянамі, якія ўшаноўвалі памяць Уладзіміра Караткевіча, сачыла міліцыя
Так у Віцебску адзначылі 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі