"Зачыстка" ў Венесуэле: арыштаваныя больш за 100 "буржуяў"

Пра гэта заявіў сам прэзідэнт краіны Нікалас Мадура. У звароце да нацыі ён радасна паведаміў пра тое, што "больш за 100 буржуяў" трапілі за краты.



Па словах Мадуры, урад Венесуэлы рыхтуе новы пакет мераў па рэгуляванні прыбытку прадпрымальнікаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра кантроль прафіцыту ад 15 да 30%.



Рэакцыя ўладаў звязаная з нядаўнімі скандаламі з нагоды рэзкага павышэння цэнаў на фоне дэфіцыту шэрагу прадуктаў. Высветлілася, што кошт тавараў у некаторых бізнэсменаў перавышаў закупачны на 1000%, інфармуе РІА "Новости".
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі