Захад абяцае 10 мільярдаў долараў на падтрымку рэформаў у дэмакратычнай Беларусі

Захад абяцае 10 мільярдаў долараў на падтрымку рэформаў у дэмакратычнай Беларусі

Еўрасаюз апублікаваў эканамічны план для дэмакратычнай Беларусі, распрацаваны і прыняты Еўракамісіяй. Пра гэта паведамляецца ў лісце, які старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен даслала Святлане Ціханоўскай, перадае прэс-служба беларускага палітыка.

Паводле ацэнак офіса Ціханоўскай, поўны аб'ём міжнароднага фінансавання складзе каля 10 мільярдаў долараў на першыя тры гады эканамічных рэформаў. Пры гэтым улічваецца план ЕС, стабілізацыйная праграма МВФ, дапамога ад Сусветнага банка ды іншых міжнародных фінансавых інстытуцый. 

План Еўрасаюза ўключае:

— інвестыцыйны пакет на 3,6 мільярда долараў ЗША (3 млрд еўра);

— гранты (не падлягаюць вяртанню) на 500 мільёнаў долараў;

— інвестыцыйны форум Беларусь — ЕС высокага ўзроўню пад магчымасці новай Беларусі;

— сустрэча донараў высокага ўзроўню ЕС для вылучэння грантаў для эканамічнай трансфармацыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі