Захворванне на грып у Беларусі знізілася ў дзясяткі разоў
Захворванне на грып у Беларусі за апошнія гады знізілася ў дзясяткі разоў. Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміла намеснік галоўнага лекара па эпідэміялагічных пытаннях Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская:
"За апошнія пяць гадоў узровень захворвання грыпам знізіўся практычна ў 40 разоў".
Паводле слоў Глінскай, калі пяць гадоў таму ахоп вакцынацыяй складаў менш за 23%, а грыпам перахварэлі 2,4% насельніцтва краіны, то год таму ахоп склаў ужо 41%, а перахварэлі 0,06%. Сёлета плануецца прышчапіць ад грыпу за бюджэтныя сродкі каля 3 мільёнаў чалавек.