Заіка: Венесуэла можа даць Беларусі яшчэ не больш за 2 мільярды крэдыту

Венесуэла гатовая аказаць фінансавую дапамогу Беларусі. Пра гэта заявіў амбасадар Баліварыянскай Рэспублікі Амерыка Дыяс Нуньес.
Еўрарадыё пацікавілася ў вядомага эканаміста Леаніда Заікі, ці можа разлічваць афіцыйны Мінск на грошы ад Каракаса і ў якім памеры.

Заіка: "Чаму б і не? Гэта краіна гандлюе нафтай, нафтаздабываючая краіна. Але нашай эканоміцы крэдыты не дапамогуць. Гэта наадварот кепска, калі пры адмоўным плацежным балансе мы спрабуем выправіць сітуацыю. А зараз у гандлі з Расіяй штомесяц дадаецца дэфіцыт 750 тысяч. Ну, колькі тады трэба браць? Мільярдаў 5-6, каб закрыць усе свае праблемы".

У такім выпадку чаго б не ўзяць, кажа эканаміст. Але столькі грошай не будзе. Венесуэла ўжо дала Беларусі крэдыт у 500 мільёнаў.

Наступная сума можа скласці прыкладна 1-2 мільярды, і яна дапаможа толькі падтрымліваць курс рубля. А аддаваць крэдыт ужо давядзецца наступнаму пакаленню

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі