Закон супраць п'яных кіроўцаў прынялі адразу ў двух чытаннях (відэа)
Канфіскоўваць машыны будуць за паўторнае парушэнне. Калі ж у аварыі з п'яным кіроўцам загіне чалавек, гэта "пацягне" да 10 гадоў турмы.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі 19 чэрвеня адразу ў двух чытаннях праект закона пра канфіскацыю машын у п'яных кіроўцаў. Поўная назва дакумента "Пра ўнясенне змен і дадаткаў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення", перадае БЕЛТА.
Папраўкі дазволяць канфіскаваць транспарт за паўторнае на працягу года кіраванне ў п'яным выглядзе аб перадачу аўтамабіля п'янаму кіроўцу. Канфіскацыя не будзе датычыць толькі выпадкаў, калі аўтамабілем завалодалі ў выніку ўгону, самаўпраўства і г.д.
Павялічацца і штрафы за п'янае кіраванне — ад цяперашніх 1,5-3-5 мільёна рублёў да 5-10 мільёнаў.
За цяжкія пашкожданні або смерць чалавека ў аварыі п'яны кіроўца можа атрымаць ад 6 месяцаў да 7 гадоў пазбаўлення волі. За гібель двух і больш чалавек у ДТЗ па віне нецвярозага кіроўцы прадугледжана ад 4 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Пасля Палаты прадстаўнікоў гэтыя папраўкі разгледзіць Савет Рэспублікі. А потым дакумент пойдзе на подпіс кіраўніку дзяржавы.
Рыгор Васілевіч: Нецвярозых кіроўцаў трэба караць рублём, а не зняволеннем
Фота — auto.fishki.net