Залевы, навальніцы, град — 2 жніўня ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі
Летняя навальніца / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 2 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Удзень пры навальніцах у асобных раёнах прагназуюцца моцныя залевы, град. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты, удзень месцамі па краіне — моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 цяпла. Удзень будзе 21-26 вышэй за нуль, па ўсходзе месцамі паветра прагрэецца да +29.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.