Замест закрытых расійскіх каналаў на Космас-ТВ уключылі Мір, “Весці” і ТНТ

Гэтыя каналы пакуль не карыстаюцца папулярнасцю, аднак маюць дазвол на вяшчанне, распавялі Еўрарадыё аператары Космас-ТВ.
Замест закрытых расійскіх каналаў ОРТ, РТР і REN-TV на Космас-ТВ уключылі Мір, “Весці” і ТНТ. Гэтыя каналы пакуль не карыстаюцца папулярнасцю, аднак маюць дазвол на вяшчанне, распавялі Еўрарадыё аператары Космас-ТВ.

Космас-ТВ: “Адключаны яны ў сувязі з адсутнасцю дазволу ад Міністэрства інфармацыі Беларусі. Няма магчымасці вяшчання дадзеных каналаў на тэрыторыі нашай краіны”.

На пытанне аб прычынах у Космас-ТВ толькі паціскаюць плячыма.

Космас-ТВ
: “Не магу сказаць чаму. Такое выйшла распараджэнне ад вышэйстаячых органаў. Канал ОНТ, РТР, і REN-TV заменены на новыя каналы: Мір, Весці, і ТНТ. Гэтыя каналы не тое, што атрымалі дазвол, проста мы маем магчымасць уключыць іх у пакет праграм як падабраную альтэрнатыву дадзеным каналам, якія былі. Я разумею, што каналы ОРТ і НТВ-Мір карысталіся вялікай папулярнасцю. Але цяпер няма магчымасці іх вяшчаць. Таму мы вяшчаем тыя, якія магчыма, на якія ёсць дазволы ў аператараў кабельных сетак. Гэта не ініцыятыва нашай кампаніі, ва ўсіх кабельных аператараў яны адключаны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі