Замежныя дыпламаты напісалі дыктоўку па беларускай мове (фота/відэа)

Сёння ў мінскім офісе “Таварыства беларускай мовы” замежныя амбасадары напісалі дыктоўку. Такім чынам яны далучыліся да святкавання 90-годдзя БНР. Дыпламаты і кіраўнікі беларускіх СМІ напісалі адаптаваны тэкст — прадмову Францішка Багушэвіча да зборніка “Дудка беларуская”.

У напісанні ўдзельнічалі амбасадары Славакіі, Украіны, Вялікабрытаніі, а таксама прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Чэхіі, Польшчы, Літвы і Швецыі. Перад дыктоўкай дыпламаты прадэкламавалі вершы паэтаў іх краін у перакладзе на беларускую мову, зробленым Васілём Сёмухам.

Нагадаем, усе ахвотныя змогуць напісаць агульнанацыянальную дыктоўку 23 сакавіка. У Мінску гэта можна будзе зрабіць у памяшканні ТБМ і ў офісах палітычных партый або ў сябе дома, слухаючы Еўрарадыё.
























Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі