Заробкі беларускіх айцішнікаў зноў сталі патроху расці

З красавіка заробкі ў галіне ўстойліва падалі, ілюстрацыйнае фота

З красавіка заробкі ў галіне ўстойліва падалі, ілюстрацыйнае фота / tochka.by

Заробкі беларускіх айцішнікаў перасталі падаць, на гэта звярнуў увагу партал dev.by. Самая нізкая сярэдняя зарплата спецыялістаў галіны была зафіксавана ў чэрвені — 6 762,6 рубля. Ліпеньская акалазалася больш — 6 808,2 рубля. Але і яна застаецца адной з самых нізкіх у галіне ў 2024 годзе. Гаворка ідзе пра налічаны заробак (да выплаты падаткаў).

 У валюце сітуацыя з сярэднім заробкам у IT выглядае аналагічна. За ліпень заробак (па сярэднім афіцыйным курсе Нацбанка за месяц) склаў 2 143,4 долара. Антырэкорд года зноў жа прыйшоўся на чэрвень 2 121,1 долара. 

Але нават у такім памеры сярэдняя зарплата айцішнікаў апынулася амаль у 3 разы вышэй сярэдняй зарплаты па краіне. Паводле звестак Белстата, сярэдні заробак за ліпень у Беларусі склаў 2 355,1 рубля.

Зарплаты белорусских айтишников снова стали немного расти
Графік змянення сярэдняй зарплаты работнікаў IT-галіны ў 2024 годзе / devby.io

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі