Заслужаных пенсіянераў пакараюць за "непаважлівае стаўленне" да дзяржавы

Сталы чалавек, ілюстрацыйнае фота

Сталы чалавек, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Пенсіянеры, якія атрымліваюць пенсію за асаблівыя заслугі, могуць яе пазбавіцца ў выпадку "ажыццяўлення дзейнасці, якая супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь" і "непаважлівага стаўлення да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу" краіны. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

У пастанове пазначана, хто мае права на атрыманне такой пенсіі. Гэта Героі Беларусі, Савецкага Саюза ці Сацыялістычнай Працы; грамадзяне, узнагароджаныя трыма і больш ордэнамі Рэспублікі Беларусь і (або) СССР; шматдзетныя маці, якія нарадзілі і выхавалі 9 і больш дзяцей; уладальнікі звання народны або заслужаны; лаўрэаты Дзяржпрэмій; чыноўнікі, якія займалі высокія пасады ва ўрадзе, кіраўнікі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама спартсмены — пераможцы і прызёры Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету і Еўропы.

Апроч непаважлівага стаўлення да дзяржаўных інстытутаў, павышанай пенсіі могуць пазбавіць і па шэрагу іншых чыннікаў. Яны таксама пералічаныя ў пастанове. Гэта:

  • прыцягненне да крымінальнай адказнасці; 
  • здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў супраць парадку кіравання, грамадскага парадку і грамадскай маральнасці;
  • пазбаўленне дзяржаўных узнагарод, якія даюць права на пенсію; 
  • устанаўленне недакладных або неабгрунтаваных даных, на падставе якіх была прызначаная пенсія за асаблівыя заслугі.

Пры гэтым Мінпрацы двойчы ў год — у чэрвені і снежні — будзе запытваць звесткі аб наяўнасці або адсутнасці абставін, якія дазваляюць выплачваць заслужанаму чалавеку павышаную пенсію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі