Затрымалі фолк-спявачку, якая ў 2020 годзе адмовілася ад стыпендыі Лукашэнкі
Патрыцыя Свіціна
Затрымалі фолк-спявачку Патрыцыю Свіціну, якая ў 2020 годзе адмовілася ад стыпендыі Аляксандра Лукашэнкі. На відэа міліцыі яна кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах і "негатыўна" выказвалася ў сацсетках пра вайну ва Украіне і сілавікоў. Па якім артыкуле затрыманая Свіціна, не ўдакладняецца.
У верасні 2020-га студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Патрыцыя Свіціна расказала (на відэа), чаму адмовілася ад стыпендыі спецфонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Паводле яе слоў, яна не можа прыняць гэтую стыпендыю ад улады, якая калечыць і забівае свой народ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.