Затрымалі мінчука, якога раней арыштоўвалі за сцяг Канады ў акне

Сцяг Канады ў акне, 2021 год / З архіва Еўрарадыё
Сцяг Канады ў акне, 2021 год / З архіва Еўрарадыё

Затрымалі мінчука Сяргея Паніна, якога раней арыштоўвалі за сцяг Канады ў акне. Дома ў яго правялі ператрус, цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна, паведамляюць праваабаронцы.

У 2021 годзе Панін быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Ён жыве ў Цэнтральным раёне Мінска. У яго акне з 2020-га віселі канадскі сцяг і герб "Пагоня". Міліцыя патрабавала зняць. "Муж растлумачыў гэта тым, што ў студзені праходзіў моладзевы чэмпіянат па хакеі і ён хварэе за зборную Канады, таму і вывесіў канадскі сцяг, — расказвала жонка Сяргея Алеся. — А "Пагоня" — гэта для дэкаравання акна. І "Пагоня" — гэта гісторыка-культурная каштоўнасць". У выніку гаспадара кватэры сілавікі забралі разам са сцягам і пакаралі за "непадпарадкаванне законным распараджэнням супрацоўніка міліцыі".

Якая прычына цяперашняга затрымання, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі