Затрымалі мінскага відэографа Максіма Хекалу
Максім Хекала / vk.com
Затрымалі мінскага відэографа 28-гадовага Максіма Хекалу, паведамляе "Наша ніва". Ён прафесійна займаецца стварэннем відэа і фотаздымкай (сярод яго кліентаў быў футбольны клуб "Крумкачы"), мае невялікі бізнес.
Хекалу затрымлівалі падчас "Марша адзінства" 6 верасня 2020 года. На відэа сілавікоў ён кажа, што пасля ў сваім двары і наваколлі вывешваў нацыянальныя сцягі і стужкі ў нацыянальных колерах.
Калі верыць ГУБАЗіКу, на Максіма Хекалу данёс нехта з суседзяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.