Затрыманая жонка рэпетытара Яўгена Лівянта
Юлія і Яўген Лівянты / facebook.com
Затрыманая жонка рэпетытара, кіраўніка цэнтра "100 балаў" Яўгена Лівянта Юлія. Адбылося гэта ў Мінску, піша "Зеркало" са спасылкай на свае крыніцы. Раней за краты трапіў сам Лівянт, яго дачка Ганна і зяць. Пра затрыманне рэпетытара стала вядома 28 снежня, яго дачкі — 3 студзеня. Аднак выданне адзначае, што сям'ю Лявянтаў затрымалі ў адзін дзень. Усе яны цяпер знаходзяцца на Акрэсціна. На відэа сілавікоў Яўген і Ганна Лівянты прызнавалі свой удзел у пратэстах 2020 года.
Як стала вядома, затрыманы і саўладальнік адукацыйнага цэнтра "100 балаў" Аляксей Іваноў. Раней сілавікі заяўлялі, што па дзейнасці цэнтра праводзіцца праверка. Сцвярджалася, што ён ажыццяўляў ліцэнзійную дзейнасць, не з'яўляючыся ўстановай адукацыі.
Як паведамляе @radiosvaboda, Яўген Лівянт атрымаў 14 сутак арышту, Юлія Лівянт — 15, Ганна Лівянт — 14, Аляксей Іваноў — 14 сутак адміністрацыйнага арышту. Малодшая дачка Лівянтаў Галіна знаходзіцца дома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.