У Беларусі затрымалі рэпетытара Яўгена Лівянта

Яўген Лівянт
Яўген Лівянт

У Беларусі затрымалі вядомага рэпетытара, кіраўніка цэнтра "100 балаў" Яўгена Лівянта. У відэа сілавікоў ён кажа, што ў 2020 годзе яго "запрасілі да ўдзелу ў Каардынацыйнай радзе" і ён удзельнічаў у адным пасяджэнні. Таксама Лівянт згадаў свой удзел у масавых вулічных пратэстах 2020-га і "перакрыцці дарог". Сілавікі ж пацвердзілі гэта відэа. Рэпетытар кажа, што "за даныя дзеянні затрыманы супрацоўнікамі міліцыі". Яўгену Лівянту загадалі расказаць на відэа пра сваю маёмасць і заробак.

Асобная праверка праводзіцца па "100 балах". Сцвярджаецца, што цэнтр ажыццяўляў ліцэнзійную дзейнасць, не з'яўляючыся ўстановай адукацыі.

Лівянт не баяўся публічна крытыкаваць сістэму адукацыі ў Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі