Заўзятар пацалаваў Месі падчас матчу Лігі чэмпіёнаў (фота)

Заўзятар пацалаваў Месі падчас матчу Лігі чэмпіёнаў (фота)

Заўзятар пацалаваў Ліянэля Месі падчас матчу групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў “Алімпіякос”“Барселона”. Здарэнне адбылося ў Грэцыі. Нападаючы збіраўся падаваць вуглавы, калі да яго падбег мужчына, абняў і… пацалаваў. Пасля гэтага заўзятар вярнуўся на трыбуну. Дзіўна, але яму ніхто не перашкаджаў. Як і ў іншым выпадку, калі ў другім тайме на поле выбег яшчэ адзін заўзятар, які зрабіў з Месі сэлфі. Матч, дарэчы, скончыўся ўнічыю 0:0. У гэтай жа групе D “Спортынг” і “Ювентус” згулялі ўнічыю 1:1. “Барселона” мае 10 ачкоў, “Ювентус” — 7, “Спортынг” — 4, “Алімпіякос” — 1 ачко.

Адзначым валявую перамогу маскоўскага ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі ў гасцях над “Базелем” — 2:1. У групе “А” “Манчэстар Юнайтэд” выйграў у “Бенфікі” — 2:0. “МЮ” мае 12 ачкоў, ЦСКА і “Базель” — па 6, “Бенфіка” ачкоў пакуль не набрала.

У групе “В” ПСЖ разграміў “Андэрлехт” — 5:0, “Баварыя” ў гасцях выйграла ў “Селтыка” — 2:1. ПСЖ набраў 12 ачкоў, “Баварыя” — 9. Яны ўжо забяспечылі сабе ўдзел у 1/8 фіналу. “Селтык” мае 3 ачкі, “Андэрлехт” — 0.

У групе “С” “Атлетыка” і “Карабах” згулялі ўнічыю 1:1, “Рома” разграміла “Чэлсі” — 3:0. “Рома” мае 8 ачкоў, “Чэлсі” — 7, “Атлетыка” — 3, “Карабах” — 2 ачкі.

Чарговыя матчы групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдуць у сераду. Сярод іх адзначым паядынкі “Тотэнхэм” — “Рэал” і “Напалі” — “Манчэстар Сіці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі