Завяршылася следства па справе дваіх мінскіх адвакатаў
Пра гэта паведаміла ўпраўленне Следчага камітэта сталіцы.
Па справе праходзяць загадчыца і адвакат юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна Мінска, а таксама дырэктар камерцыйнага прадпрыемства.
Нагадаем, супрацоўнікі КДБ затрымалі адвакатаў сёлета ў верасні пры атрыманні незаконнай грашовай узнагароды. Непасрэдна пры перадачы грошай быў затрыманы і пасярэднік — дырэктар камерцыйнай фірмы.
10 000 долараў адвакаты атрымалі ад жыхара сталіцы для далейшай перадачы ў якасці хабару службовым асобам праваахоўных органаў. За гэта праваахоўнікі павінны былі пачаць крымінальную справу за ўчыненыя супраць гэтага мінчука супрацьпраўныя дзеянні.
Следства кваліфікавуала дзеянні юрыстаў і дырэктара фірмы як замах на махлярства і падбухторванне ў дачы хабару ў буйным памеры. Усе яны знаходзяцца пад вартай. Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.
Фота — ria.ru