Зборная Беларусі па футболе перамагла Македонію — 2:1 (відэа)

Зборная Беларусі па футболе з лікам 2:1 перамагла на выездзе каманду Македоніі ў матчы адборачнага раўнда Еўра-2016. Гэта першая перамога нашай каманды за ўвесь цыкл і першая перамога пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Аляксандра Хацкевіча.

Лік у сустрэчы адкрылі гаспадары пляцоўкі. Пад канец першага тайма Цімафей Калачоў з перадачы Аляксандра Глеба аднавіў раўнавагу. У другім тайме Сяргей Карніленка скарыстаўся памылкай варатара македонцаў і вывеў беларусаў наперад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі