Зборная Беларусі па футболе сёння згуляе з Іспаніяй
Кваліфікацыйны матч да чэмпіянату Еўропы пройдзе 15 лістапада ў іспанскай Уэльве. Пачатак — у 22.45 паводле беларускага часу.
У папярэднія гады зборныя Беларусі і Іспаніі сустракаліся паміж сабой двойчы ў адборачным турніры чэмпіянату свету-2014. У Мінску беларусы саступілі з лікам 0:4, а ў Пальма-дэ-Мальорцы прайгралі з лікам 1:2.
Букмекеры не вераць, што гэтым разам беларусы змогуць атрымаць перамогу над дзеючымі чэмпіёнамі Еўропы: каэфіцыент на перамогу Беларусі дасягае 43 пунктаў. Малаверагоднай, паводле букмекераў, выглядае і нічыя — каэфіцыент ад 8 да 14. А вось перамога іспанскай зборнай падаецца ім несумненнай — каэфіцыент 1 - 1,10, інфармуе БЕЛТА.