Зборная Беларусі па хакеі абыграла каманду Казахстана — 3:0

Зборная Беларусі па хакеі абыграла каманду Казахстана — 3:0

Зборная Беларусі па хакеі абыграла каманду Казахстана — 3:0 (0:0, 2:0, 1:0). Таварыскі матч у пятніцу прайшоў у Лядовым палацы ў Маладзечне. Павел Верабей адкрыў лік на 25-й хвіліне, калі беларусы гулялі ў большасці (5 на 3). На 36-й Артур Гаўрус закінуў другую шайбу (абедзьве галявыя перадачы зрабіў Аляксандр Паўловіч). А пераможную кропку на 58-й паставіў Павел Баярчук.

Беларуская зборная выступіла ў наступным складзе: Трус (Карнавухаў), Лісавец — Хенкель, Паўловіч — Дзямкоў — Гаўрус, Знахарэнка — Верабей, Парфеявец — Туркін — Карабань, Дзюкаў — Заламай, Яфіменка — Баярчук — Амбражэйчык, Іваноў — Бакун, Буйніцкі — Бялевіч — Васільчук.

16 снежня беларускія і казахстанскія хакеісты правядуць яшчэ адзін таварыскі матч. Ён пройдзе на “Чыжоўка-Арэне”, пачатак у 18:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі