Зборная Беларусі заняла 17-е месца ў агульнакамандным заліку на Алімпіядзе

17-е месца ў агульнакамандным заліку на Алімпіядзе ў Ванкуверы заняла зборная Беларусі. На яе рахунку тры медалі — залаты (фрыстайліста Аляксея Грышына), срэбраны (біятланіста Сяргея Новікава) і бронзавы (біятланісткі Дар'і Домрачавай). Такі ж вынік паказала і зборная Славакіі.
Найлепшы вынік сярод зборных прадэманстравалі гаспадары Алімпіяды — канадцы. У іх 25 узнагародаў: 13 залатых, 7 срэбраных і 5 бронзавых. У гэтыя хвіліны праходзіць фінальны матч хакейных дружын Канады і ЗША, і канадцы маюць шанцы заваяваць яшчэ адзін залаты медаль.

Вынік беларускай зборнай у Ванкуверы — найлепшы за час яе выступленняў на Алімпійскіх гульнях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі