"Жанчына Беларусі, жанчына Расіі — яна ў тым ліку і мужчына" — БСЖ
Іна Салдаценка — з тэлефонам у руках
Прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын 14 лютага прынялі ўдзел у відэамосце "Партнёрства без межаў" з Саюзам жанчын Расіі. Падчас яго намесніца кіраўніцы БСЖ, першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч заявіла, што менавіта з прапановы БСЖ ў абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі было замацавана паняцце шлюбу як саюза паміж мужчынам і жанчынай, піша "Позірк".
А вось член праўлення Савета старэйшын БСЖ, дырэктар РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Іна Салдаценка адзначылася нетрывіяльнай заявай. "Жанчына Беларусі, жанчына Расіі — яна ў тым ліку і мужчына", — прыводзіць цытату "Зеркало".
Беларускі саюз жанчын — праўладная арганізацыя. Сярод іншага яна вызначылася перадачай гуманітарнай дапамогі фонду Аляксея Талая для "падтрымкі дзяцей Данбаса".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.