Жанчына памерла ў ВІП-палаце мінскай радзільні

Жанчына памерла ў ВІП-палаце мінскай радзільні

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці жанчыны ў радзільні 6-й гарадской клінічнай лякарні. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Здарэнне адбылося сёлета ў жніўні. 31-гадовая Валянціна Захарэвіч памерла пасля родаў у віп-аддзяленні лякарні. Заяву ў Следчы камітэт напісаў яе грамадзянскі муж.

Па звестках СМІ, жанчына жыла ў Маскве, але нараджаць прыехала на радзіму, у Беларусь. 

Па словах Ганчаровай, следчыя апыталі медыкаў і сваякоў памерлай, вывучылі неабходную медыцынскую дакументацыю, прызначылі экспертызы. Цяпер чакаюць вынікаў судова-медыцынскай экспертызы, а таксама ведамаснай праверкі, якую праводзіць Мінздароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі