Жанчыне, асуджанай за вясёлы смайлік, па заяве міліцыянера дадалі год "хіміі"
Маці-адзіночцы з Івацэвічаў Вользе Кронда, асуджанай летам 2021-га за вясёлы смайлік, па заяве міліцыянера далі год "хатняй хіміі". Яго абурыла, як яна пракаментавала ранейшы прысуд — напісала, што сілавік "абас*ся і зганьбіўся". За чарговую "абразу прадстаўніка ўлады" жанчына таксама мусіць заплаціць 1600 рублёў штрафу.
Летась Вольга Кронда атрымала 2 гады "хатняй хіміі" за каментар у тэлеграм-чаце ў выглядзе вясёлага смайліка пад здымкам міліцыянера (яна выкарыстала тры эмоджы з гаўняшкай). Пра гэтую гісторыю шырока паведамлялася ў СМІ. Да таго ж жанчына мусіла выплаціць 2 тысячы рублёў кампенсацыі.
Цяпер жа да першага тэрміну дадалі год (агулам — тры гады "хатняй хіміі"). Абодва суды праходзілі ў закрытым рэжыме на просьбы міліцыянера.
Кронда — рамесніца і падтрымаць яе магчыма, набыўшы ў яе нешта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.