Беларускае "жаночае" прыкладанне Flo прыцягнула $12 млн інвестыцыяў

Беларускае "жаночае" прыкладанне Flo прыцягнула $12 млн інвестыцыяў

Мабільнае прыкладанне для жанчын Flo сабрало інвестыцыяў на $12 млн пры агульнай ацэнцы кошту кампаніі ў 200 мільёнаў долараў. Пра гэта паведаміў кіраўнік праекта, прадпрымальнік Юрый Гурскі.

Гэта рэкордныя паказчыкі для стартапа ў беларускай IT-сферы.

Паводле Гурскага, такую ацэнку даў аўтарытэтны еўрапейскі фонд Mangrove.: "Аптымізм Mangrove падтрымалі бягучыя інвестары, Flint Capital і Haxus, прыняўшы ўдзел у раундзе".

Прыкладанне Flo створанае для таго, каб жанчыны з яго дапамогай маглі адсочваць свій менструальны цыкл і рабіць прагнозы наконт спрыяльных і неспрыяльных дзён для цяжарання. Распрацоўнікі заяўляюць, што іх праграма робіць прагнозы на 50% дакладней, чым звычайныя статыстычныя мадэлі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі