Жлобінскі "Металург" стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі

Жлобінскі "Металург" стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі

Хакеісты жлобінскага "Металурга" абыгралі мінскае "Юнацтва" і сталі чэмпіёнамі Беларусі.

У фінальнай серыі гульня ішла да чатырох перамог. Да сённяшняга матчу каманды прыйшлі з лікам 3:3.

Вырашальная сустрэча ў "Мінск-Арэне" завяршылася з лікам 3:0 на карысць жлобінскай каманды. 

Дарэчы, дагэтуль "Металург" станавіўся чэмпіёнам краіны толькі ў 2012 годзе. А вось "Юнацтва" заваёўвала чэмпіёнскі тытул 10 разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі