Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" згуляла ўнічыю з венскім "Рапідам" — 0:0
У Жодзіне 28 ліпеня мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" прымала венскі "Рапід". Сустрэча адбылася ў рамках трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы. Гэта першы матч паміж сапернікамі.
Каманда Ігара Крывушэнкі добра абаранялася ад атак гасцей: галкіпер "Тарпеда" Валерый Фамічоў не прапусціў ніводнага гола. Праўда, і прабіць абарону "Рапіда" гаспадары таксама не здолелі.
Гульня скончылася з лікам 0:0. Жодзінская каманда захоўвае шанцы выйсці ў плэй-оф Лігі Еўропы.
Матч у адказ пройдзе 4 жніўня ў Вене.