Жонка Макея абяцае зрабіць Тэатр юнага гледача двухмоўным
Жонка кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея Вера Палякова-Макей ўзначаліла мінскі тэатр юнага гледача. Сёння яе прадставілі калектыву, распавялі журналістам акторы тэатра.
На гэтай пасадзе яна змяніла Уладзіміра Савіцкага, звольненага ў студзені 2022-га.
Палякова-Макей плануе адмовіцца ад працы выключна на беларускай мовы. Пра гэта яна расказвала ў інтэрв'ю на Першым канале Беларускага радыё напрыканцы сакавіка.
"У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская. І ўпірацца толькі ў беларускую мову — губляць частку гледачоў, да прыкладу, гасцей горада. Я лічу, што спектаклі павінны быць на дзвюх мовах", — прыводзіць "Комсомольская правда" словы Паляковай.
Калі гэтыя планы увасобяцца ў жыццё, у Беларусі застанецца толькі 5 беларускамоўных тэатраў з 29 прафесійных, падлічыла Беларуская Рада культуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.