Жонка прэм'ера спрачалася з ім з нагоды "закону ад адтэрміноўках"

Жонка прэм'ера спрачалася з ім з нагоды "закону ад адтэрміноўках"

Жонка прэм’ер-міністра Беларусі Жанна Румас дала вялікае інтэрв’ю парталу TUT.by з нагоды 50-годдзя Сяргея Румаса. У ім яна распавяла, што спрачалася з мужам наконт адтэрміновак у армію. Гэтак званы “закон аб адтэрміноўках” пачаў дзейнічаць сёлета. Паводле яго атрымаць адтэрміноўку ад службы ў войску ў сувязі з навучаннем можна толькі аднойчы. Праз гэтую норму стане немагчыма паступіць у ВНУ пасля каледжа, або ў магістратуру адразу пасля ВНУ без праходжання службы.

“Дзяржава траціць вялікія грошы на адукацыю. Далей Дзяржава марнаваць вялікія грошы на адукацыю. Далей людзі павінны рэалізоўваць свае прафесійныя веды на практыцы. А які эфект ад паходу на год у войска? Некаторыя, давайце казаць шчыра, за гэты час ні разу не бачылі аўтамата. Мне здаецца, нам трэба Рухацца да прафесійна арміі, а не зганяць туды ўсіх запар. Можа, гэта мой такі жаночы погляд, таму што я мама чацвярых хлопчыкаў. Сяргей пераконваў мяне, паказваў графікі, што хутка будзе няма каму служыць і гэтак далей. Плюс ён быў вайскоўцам”, — кажа Жанна Румас. 

Па словах Жанны Румас, у яе таксама разыйшлося меркаванне з мужам у скандале з гомельскай настаўніцай: 

“Лічу, што настаўніцу трэба было пакараць. Я абапіралася на відэа ў інтэрнэце. Згодная, што цяпер дзеці бываюць не падарунак. Але калі цябе можа вывесці з сябе 10-гадовы школьнік, каб ты пачала лаяцца матам, то мне здаецца, што выкладчык маральна выгарэў”. 

Настаўніцу гомельскай школы № 15 Людмілу Чацвярткову звольнілі пасля скандальнага відэа, дзе яна трасе партай над галавой вучня з крыкам: "Я пайду ў турму, а табе п...ц!" . Беларусаў сітуацыя падзяліла. Рэзанансная справа нават дайшла да кіраўніка Беларусі. Аляксандр Лукашэнка вырашыў, што ва ўсім вінаватыя разбэшчаныя дзеці, смартфоны і інтэрнэт. Чацвярткову аднавілі на працоўным месцы, дырэктара школы знялі, чыноўнікам абвясцілі вымовы, а чацвёртакласніка, над якім навісала парта, разам з бацькам выклікалі ў інспекцыю па справах непаўналетніх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі