Журналіст Tribuna.com Дзмітрый Руто выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Журналіст Tribuna.com Дзмітрый Руто выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

На волю пасля 15 сутак арышту выйшаў журналіст Tribuna.com Дзмітрый Руто. Ён быў асуджаны за чырвона-белы шалік зборнай Беларусі ў аўтамабілі.

Як піша Tribuna.com, у Баранавічы сустракаць журналіста прыехалі Вольга Хіжынкова, валейбаліст Артур Удрыс, барэц Сцяпан Папоў, гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў, былы футбаліст Васіль Хамутоўскі, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, баец Іван Ганін ды іншыя.

Адміністрацыйны арышт адбываюць яшчэ два спартовыя журналісты. Аўтару канала "ЧестнОК" Аляксандру Івуліну засталося адбыць 17 сутак, а мантажору праекта і экс-супрацоўніку БТ Яраславу Пісарэнку — двое сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі