Журналістка Кацярына Карпіцкая распавяла пра жахлівыя 30 дзён на Акрэсціна

Журналістка Кацярына Карпіцкая распавяла пра жахлівыя 30 дзён на Акрэсціна

Журналістка "Нашай нівы" Кацярына Карпіцкая распавяла ў Facebook пра жахлівыя 30 дзён на Акрэсціна. Яе адміністрацыйны арышт "у мэтах дадатковай бяспекі... спецыяльна асабліва нідзе не афішаваўся".

"Я проста хацела б нагадаць, што разам з палітзняволенымі па крыміналцы нашых працягваюць катаваць на Акрэсціна, — піша Карпіцкая. — 30 сутак там у сённяшніх умовах мне хапіла, каб выйсці з букетам новых хвароб". Між іншым, яна заразілася каранавірусам.

Журналістка сведчыць, што людзі адбываюць арышт на Акрэсціна ў антысанітарыі, без прагулак, без матрацаў, без перадач і нармальнай ежы, без нармальнага сну, бо двойчы за ноч падымаюць для "пераклічкі" і ў камеры гарыць святло, "без адэкватнай медыцынскай дапамогі".

Катаванні і здзекі за кратамі працягваюцца, сведчыць Кацярына Карпіцкая. "Мне нават неяк не па сабе расказваць, як дарослыя цёткі і дзядзькі з ЦІП кайфуюць, назіраючы ў вочкі і камеры за тым, як мы будзем змагацца з новым прыдуманым выпрабаваннем", — піша яна і прыводзіць прыклады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі