Журналістку Алену Цімашчук прызналі палітзняволенай

Алена Цімашчук

Алена Цімашчук / БАЖ

Праваабаронцы прызналі палітзняволенай брэсцкую журналістку Алену Цімашчук, піша "Вясна".

Як распавядала Еўрарадыё, Брэсцкі абласны суд прыгаварыў яе да 5 гадоў пазбаўлення волі і аштрафаваў на 46 000 рублёў. Алену прызналі вінаватай ў дыскрэдытацыі Беларусі (артыкул 369–1 КК), распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (частка 3 артыкула 361–1 КК).

Алена Цімашчук — журналістка абласной тэлерадыёкампаніі "Брэст". Раней як фрылансер яна супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі "Вечерний Брест", "Брестский курьер", "Брестская газета", інтэрнэт-выданнем "Виртуальный Брест", а таксама "Брестским зелёным порталом". Паведамлялася, што дзяўчына не пісала на палітычныя тэмы ў недзяржаўных СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі