Журналісту "Белсата" далі 15 сутак за марш, на якім ён не быў
Журналіста "Белсата" Ігара Ільяша асудзілі на 15 сутак. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі — пікетаванні 26 кастрычніка.
У той дзень каля Чырвонага касцёла ў Мінску праходзіў сумесны марш студэнтаў і пенсіянераў. Але Ільяш у гэты час накіроўваўся пра працы на завод МАЗ, паведамляе "Белсат".
На судзе журналіст заявіў, што ў вечар затрымання (24 лістапада) дзверы яго кватэры адчынілі ключом трое невядомых у цывільным. Верагодна, гэты ключ яны забралі ў яго жонкі журналісткі Кацярыны Андрэевай, якая цяпер з'яўляецца падазраванай па крымінальнай справе. Яе затрымалі ў арандаванай кватэры 15 лістапада, калі яна вяла стрым з разгону пратэстоўцаў на "Плошчы Перамен". Спярша асудзілі паводле адміністрацыйнага артыкула, а потым выставілі крымінальнае абвінавачанне.
Супрацоўнікі паказалі пастанову пра канфіскацыю тэхнікі Кацярыны, але пачалі забіраць і тэхніку Ігара, пра што ён сказаў. У выніку Ільяша забралі для дачы паказанняў па справе яго жонкі. А ў Цэнтральным РУУСе Мінска на яго склалі пратакол аб правапарушэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.