Журналісты распавялі аграчыноўніцы, колькі каштуе бульба

Намеснік міністра сабрала прэс-канферэнцыю па выніках працы аграрнага сектара ў мінулым годзе. Аднак журналістаў больш цікавілі практычныя пытанні. Напрыклад, "чаму ў рэспубліцы кілаграм бульбы каштуе долар, а ў Польшчы — 40 цэнтаў?".

Чыноўніца проста не паверыла: "Няўжо 3 000 рублёў за кілаграм?".

Таксама не змагла Каткавец адказаць, "куды падзелася грэчка?". Прызнаўшыся, што, як і ўсе, набывае прадукты ў краме, але на чарговае зніканне грэчкі не звярнула ўвагі. Здзівілася яна і кошту на гэтыя даступныя некалі крупы — больш за 16 000 рублёў за кілаграм, паведамляе сайт "Инфобаза".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі