Журы кінафестывалю "Лістапад" падтрымала асуджанага ў Расіі Алега Сянцова

Журы кінафестывалю "Лістапад" падтрымала асуджанага ў Расіі Алега Сянцова

Журы дакументальнага конкурсу кінафестывалю "Лістапад" выступіла з заклікам вызваліць украінскага рэжысёра Алега Сянцова, асуджанага ў Расіі. На знак падтрымкі Сянцова чальцы журы сфатаграфаваліся з заклікамі даць яму свабоду. 

Сянцоў быў арыштаваны падчас расійскай акупацыі Крыма. У жніўні 2015 года ваенны суд у Растове-на-Доне асудзіў яго на 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Рэжысёра прызналі вінаватым у "стварэнні на тэрыторыі Крыма тэрарыстычнай арганізацыі". 

Сянцоў сваёй віны не прызнаў. Праваабаронцы лічаць яго палітвязнем. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі