Жыхар Віцебска атрымаў пяць сутак за забойства шчанюка

Жыхар Віцебска атрымаў пяць сутак арышту за забойства шчанюка сваёй дачкі. Гэта здарылася ў канцы снежня мінулага году — мужчына быў нецвярозы і проста збіў жывёлу да смерці на кухні сваёй кватэры.

Адметна, што ён сам узяў шчанюка з прытулку для бяздомных жывёл, каб парадаваць дачку. Аднак сабака цярпеў жорсткае абыходжанне цягам некалькіх месяцаў. Пра гэта ў судзе засведчылі валанцёры, якія займаюцца абаронай жывёл, а таксама суседзі — яны чулі, як сабака вішчала і скуголіла ў ноч забойства.

Сам мужчына называе здарэнне “няшчасным выпадкам”.

Тым не менш суд прызначыў яму арышт на 5 сутак. Калі б такое правапарушэнне здарылася сёлета, то па новым заканадаўстве яго б накіравалі за краты на месяц, піша sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі