Жыхар Ганцавічаў уступіў у бой з дарожным знакам

Міліцыянты заспелі на гарачым 26-гадовага жыхара Ганцавічаў, які выкарчоўваў і ламаў дарожны знак, што пазначаў пешаходны пераход. “Не падабаецца ён мне!” — растлумачыў маладзён свае дзеянні і аказаў міліцыянтам рашучы супраціў. Нарад здолеў даставіць яго ў пастарунак, дзе высветлілася, што хлопец моцна нападпітку. Цяпер яго чакаюць два штрафы — за хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі