Жыхар Гомеля пабіў рэкорд Лукашэнкі — злавіў гіганцкага сома (фота)

Ён не спадзяваўся злавіць такога вялізнага сома, які заважыў аж 62 кг, яго даўжыня 185 сантыметраў! Каб выцягнуць на бераг сома, Некрашэвіч змагаўся з ім аж паўгадзіны, паведамляе газета "Новый вечерний Гомель".



Нагадаем, у ліпені Аляксандр Лукашэнка распавёў пра сваю рыбалку на Прыпяці. "Палец сунеш, за палец рыба хапае! Я асабіста... 57 кілаграмаў сома выцягнуў: 57, 24 і 7 кілаграмаў. Тры сома злавіў!", — казаў кіраўнік дзяржавы. Яшчэ аднаго гіганцкага сома злавіў у 2011-м жыхар Столінскага раёна, ён заважыў 51,5 кг.
 

Фота — gomelmedia.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі