Жыхары Брэстчыны здалі ў міліцыю два кулямёты
Адбылося гэта ў рамках пяцідзённай кампаніі “Арсенал”.
Абодва кулямёты здалі жыхары Маларыцкага раёна. 23-гадовы беспрацоўны хлопец прынёс незарэгістраваны ручны кулямёт Дзегцярова калібра 7,62 міліметра. З яго словаў, знайшоў зброю ў лесе.
27-гадовы малады чалавек, таксама беспрацоўны здаў пісталет-кулямёт Шпагіна таго сама калібру часоў Другой Сусветнай вайны, які знайшоў у паддашшы гаспадарчай пабудовы пры разборцы, паведамляе прэсавая служба Брэсцкай абласной міліцыі.