Жыхары Слуцка байкатуюць перапіс з-за адсутнасці гарачай вады
Некаторыя жыхары слуцкай вуліцы Лобана выказваюць намер байкатаваць перапіс насельніцтва. На такі крок іх падштурхнула адсутнасць гарачай вады ў кранах і ацяпляльных батарэях. Газета “Інфа-Кур’ер”, спасылаючыся на словы аднаго з тамтэйшых, паведамляе, што гарачай вады там няма з красавіка, а ацяпленне з’яўляецца толькі на некалькі гадзінаў раніцай і ўвечары. Высветліць маштабы байкота пакуль што не атрымалася. “Але факт застаецца фактам: як мінімум адзін чалавек заявіў пра намер байкатаваць перапіс насельніцтва, чотка дэкларуючы прычыны свайго ўчынку”, піша “Інфа-Кур’ер”.
Калі байкот адбудзецца, вуліца Лобана ў Слуцку станецца белай плямай на беларускай карце перапісу.
Калі байкот адбудзецца, вуліца Лобана ў Слуцку станецца белай плямай на беларускай карце перапісу.