Жывёлавод збег з Беларусі ў Расію, яго экстрадавалі і аштрафавалі
31-гадовы жыхар Касцюковіцкага раёна працаваў на адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Жывёлавод збег з Беларусі ў Расію, яго экстрадавалі і аштрафавалі. Пра гэтую гісторыю распавядае служба інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
31-гадовы жыхар Касцюковіцкага раёна працаваў на адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У ноч з 23 на 24 красавіка 2022-га ён вынес з малочна-таварнай фермы электрарухавік, які каштаваў больш за 430 рублёў. Жывёлавод трапіў пад падазрэнне, пачалося следства. Мужчына скарыстаўся тым, што знаходзіўся пад падпіскай, і ў жніўні з'ехаў у Расію. Яго аб'явілі ў вышук.
У верасні ўцекача знайшлі ў РФ і затрымалі, а пасля адбылася экстрадыцыя. У судзе ён цалкам прызнаў сваю віну. У выніку пакараннем стаў штраф у памеры 40 базавых велічынь — 1480 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.